Міжнародны дзень роднай мовы

21.02.2023
21 лютага ў нашым садку цэлы дзень гучала беларуская мова. Адукацыйны працэс праходзіў на роднай мове. Акрамя таго, гучалі вершы беларускіх паэтаў, беларускія песні, дзеці танцавалі беларускія танцы, гулялі ў беларускія гульні. Малышы глядзелі беларускія народныя казкі ў выкананні выхавальнікаў з дапамогай настольных тэатраў. Таксама выкарыстоўваўся матэрыял, падрыхтаваны нашымі калегамі з іншых садкоў.