Размаўляем па-беларуску

21 лютага - ДЗень роднай мовы.

Дзень беларускай мовы ў дзіцячым садку
развернуть

Гэта свята адзначаецца штогод  21 лютага  з 2000 года.

Дзень роднай мовы быў абвешчаны рашэннем ЮНЕСКА з мэтай абароны моўнай і культурнай раразнастайнасці. 

    У нашай установе адукацыі свята адзначылі ўсе ўзроставыя групы . Малеча слухала пацешкі і казкі. Дзеці сярэдніх і старэйшых групп прынялі ўдзел у конкурсе чытальнікаў. Яны спявалі беларускія песні, танчылі, гулялі ў беларускія народныя гульні.  Выхавальнікі праверылі свае веды ў валоданні роднай мовай. Беларуская мова гучала на працягу ўсяго дня. 

   "І будзе мне сэрца грэць

    Кожным ашчаджаным словам,

    Бо. як жыта, спрадвечная

    Беларуская мова!"

свернуть

Расказваем дзецям

Цікавыя мясціны Беларусі

Прапануем вам віртуальнае  падарожжа па розных мясцінах нашай краіны

Виртуальный тур по Несвижскому замку http://diz-by.com/panogallery.html/belarus/nesvizh.html

Виртуальный тур по Дворцу Республики http://palace.by/virtual_tour/

Виртуальные туры по Беларуси http://belarus360.by

Глобус Беларуси http://globus.tut.by

Виртуальный тур по усадьбе Чапских. Прилуки http://belarus360.by/usadba-chapskikh-priluki/

Виртуальный тур по Кревскому замку http://belarus360.by/razvaliny-zamka-krevo/

Виртуальный тур по замковому комплекус "Мир" http://mirzamak.by

Виртуальный тур по Чернобылю и Припяти http://3dmap.by/panorams/chernobyl/hight/

Виртуальный тур по культурно-спортивному комплексу "Минск-Арена"http://minskarena.by

Усадьба Любанских в Лошицком парке. Минск http://belarus360.by/usadba-lyubanskikh-v-loshickom-parke-minsk/

Виртуальный тур по Гольшанскому замку https://agrocomfort.by/content/3dtours/zamok_golshany.html

Усадьба Друцких-Любецких. Новое поле http://belarus360.by/usadba-druckikh-lyubeckikh-novoe-pole/

Виртуальный тур по дворцу Монюшко-Ваньковичей. Смиловичи http://belarus360.by/dvorec-monyushko-vankovichey-smilovichy/

Виртуальный тур по национальной библиотеке Республики Беларусь http://diz-by.com/panogallery/minsk-city/nacionalnaya-biblioteka-belarusi.html

Виртуальный тур по часовне-усыпальнице Вишневских. Мал.Борздынь http://belarus360.by/chasovnya-usypalnica-vishnevskikh-borzdyn/

Белорусский государственный музей народной культуры и быта "Строчицы"https://belkraj.by/landmarks/strochicy-muzey-narodnoy-arhitektury-i-byta

Виртуальный тур по музею Ружанского дворцового комплекса Сапегов. Ружаны http://belarus360.by/museum-rujanski-dvorcovi-kompleks-sapegov-rujani/

Музейный комплекс старинных народных ремесел и технологий "Дудутки" http://dudutki.by

Государственный литературно-мемориальный музей Якуба Коласа http://yakubkolas.by

Музей Марка Шагала http://museums.by/muzei/muzei-g-vitebska-i-vitebskoy-oblasti/dom-muzey-marka-shagala/

Дом-музей Элизы Ожешко http://hi360v.com/ru/360pano/34-360/88-ozheshko

Дом-музей Адама Мицкевича http://museums.by/muzei/muzei-g-grodno-i-grodnenskoy-oblasti/dom-muzey-adama-mitskevicha/

Национальный художественный музей Республики Беларусь http://museums.by/muzei/muzei-g-minska-i-minskoy-oblasti/natsionalnyy-khudozhestvennyy-muzey- respubliki-belarus/

Художественная галерея "Беларт" http://bel-art.by

Галерея мастацтва http://artgallery.by

БЕЛАРУСЬ В ФОТОГРАФИЯХ:

Наша Беларусь http://www.fotobel.by

свернуть

Смачна есці !

Беларускія стравы
развернуть

 

Мы добра арыентуемся у кухнях іншых народаў, ведаем, што маскарпонэ- з італьянскай, а сушы – з японскай. Але нам, беларусам, амаль нічога не вядома пра стравы сваей роднай старонкі.  А яшчэ мы ўпэўненыя, што здаровае харчаванне і беларуская кухня – рэчы не сумяшчальныя.

      Фанаты беларускай кухні і тыя, хто добра ведае беларускую гісторыю і этнаграфію, зцвярджаюць: тое, што беларуская кухня цяжкая і для страўніка не падыходзіць– міф, які з'явіўся ад няведання. Старажытная  беларуская кухня змяшчае у сабе сістэму здаровага харчавання. Беларусы заўседы прытрымліваліся  прыродных цыклаў: звычайна летам ужывалі раслінную ежу, зімой – больш сытныя , мясныя стравы. Акрамя таго, нашыя продкі заўседы  прытрымліваліся пастоў. Беларусы ніколі  не елі   так, каб “набіць пуза”: колькасць і якасць залежалі ад пары года. 

      Традыцыйна у нашай кухні адсутнічаюць торты, здоба, пірожныя. Усе старажытныя салодкія пачастункі гатаваліся на основе меду, садавіны, ржаной мукі: напрыклад, яблычный сыр, пернікі. Пячы  пірагі з пшанічнай мукі гаспадыні началі у XIX стагоддзі, гэтая традыцыя прыйшла да нас з Расіі. «Пірог» – ад слова «пір»,  пірагі подавалі толькі да святочнага стала. А на кожны дзень – ржаная, грэцкая ці аўсяная мука.

        У беларускай кухні стравы таксама не смажаць на алеі. Традыцыйныя    дранікі смажыліся на смальцы. Любы дыетолаг скажа, что смалец, ці вонкавы жыр, у адрозненне ад алею, поунасцю засвойваецца арганізмам. Дранікі заўседы падаваліся раніцай на сняданак, каб адтрымаць  энергію на ўвесь дзень. Ніхто ніколі не гатаваў іх на вячэру!!! Сопраўдныя беларускія дранікі –  бульба, цыбуля і соль. Ніякіх яек и мукі! Да того, перад сняданкам нашыя продкі заўседы  падсілкоўваліся кавалкам чорнага хлеба ці варанымі  буракамі, каб палепшыць засваенне ежы. Беларусы мелі рацыю  ў правільным харчаванні..

        Вось некалькі рацэптаў традыцыйнай беларускай кухні.  

Аўсяный кісель.

      Возьмем  аўсяныя крупы (яны найбольш танныя), перамелем на млыне ці  кавамолцы, заліваем горячай вадой ( не кіпянем!), пакінем заквашвацца ў цяпле на суткі-двое. На 500 граммаў молатага зерня трэба 5 літраў воды. Пад час заквашвання з'явіцца прыемны (!) кіславаты пах. Калі пах непрыемны – закваску лепш выліць, добры  кісель ужо не адтрымаецца. Калі час прайшоў , закваску адцэжваем, жмых выкідаем, вадкасць варым на невялікім вогнішчы, пакуль не стане густай.  Цалебны напой гатовы, але смак яго для многіх вельмі нязвыклы. Каб было смачна,  пачакаем пакуль кісель ахаладзіцца   градусау да сарака, дадаем мед, вяршкі, карыцу, добра узбіваем. Готовы кісель можно захоуваць у халадзільніку на працягу тыдня. Гэты напой вельмі  хутка  застывае, лепш разбауляць яго ахаложданым кіпенем. Ужываюць его раніцай  да сняданка, ен  добра уплывае на  арганізм і наогул сам  з являецца лепшым сняданкам.

      Гістарычны факт: пад час застолій – і у сялян, і у шляхты – аўсяный кісель зауседы  падавалі апошнім, прычым ен быу абавязковай стравай. Лічылася, што пасля ежы  неабходна выпіць, аўсяный кісель , каб страунік добра працавау. А для гастей падача кіселю азначала, што пара дадаму. У народзе гэты напой так і называлі: «вышыбайла», «выганяйла».

       Можно  падать аўсяный кісель  на дэсерт: разліць яго па крэманках, пасля застывання упрыгожыць шарыкам марожанага ці узбітыми вяршкамі, карыцай, мятай. Адтрымаецца вельмі прыгожа, смачна і карысна.

А яшчэ, каб елася кісель смачней прапануем вам "Байкі пад аўсяны кісель" Кандрата Крапівы:

 

 

свернуть

Пыказкі, прымаўкі , загадкі

Прыказкі і прымаўкі

   Аб Радзіме

 

У сваім краі, як у раі.

Свая хатка, як родная матка.

Чалавек без Радзімы, як салавей без песні.

Няма смачнейшай вадзіцы, як з роднай крыніцы.

Дзе нарадзіўся, там і згадзіўся.

Свая старана не бывае халадна.

Кожная птушка свае гняздо любіць.

Усюды добра, а дома лепей.

У чужой старонцы не так свеціць і сонца.

Радзіма любая, што маці родная.

Ідзі ў родны край, там і пад елкаю рай.

Родная зямелька, як зморанаму пасцелька.

Дома і салома ядома.

Кожны кулік жыве, дзе прывык.

На чужыне і камар гіне.

Аб маці

Пры сонейку цёпла, пры маці добра.

Матчыны рукі заўсёды мяккія.

У каго ёсць матка, у таго галоўка гладка.

Птушка рада вясне, а дзіця маці.

Шануй маці з бацькам: другіх не знойдзеш.

Маміна крыло і ў дарозе цёплае.

Хто бацькоў не слухае, той у пальцы дзьмухае.

Аб сяброўстве

Сябра за грошы не купіш.

Лёгка пасварыцца, цяжэй памірыцца.

Чалавек без сябра, што яда без солі.

Што аднаму цяжка, тое гуртам лёгка.

Як ты да людзей, так і людзі да цябе.

Сам сябе губіць, хто іншых не любіць.

Не той сябра, хто мёдам мажа, а хто праўду кажа.

Аб працы

Не чакай з неба дараванага хлеба.

Трэба нахіліцца, каб вады напіцца.

Не капаўшы студні, вады не піці.

Хто з моладу не працуе, той пад старасць жабруе.

Гультай і сядзець стамляецца.

Вочы страшацца, а рукі зробяць.

Дзе няма ахвоты, там няма работы.

З адкладу няма ладу.

Дзе шчырая праца, там густа, а дзе лянота – там пуста.

Якая справа, такая і слава.

Работа – не забота: забота, калі няма работы.

На свеце як бывае? Хто працуе, той і мае.

Той харош, хто да справы гож.

За што добра бярэшся, канца даб’ешся.

Рання птушка зярняткі клюе, а позняя – вочкі трэ.

Працуй да поту – з’ясі ў ахвоту.

Аб чалавечых якасцях

Адзін раз зманіш – другі не павераць.

Даражэйша не сняданне, а прывітанне.

На добрае пытанне добрае і апавяданне.

Добрае слова не забываецца.

Слоўка, як птушка: выпусціў – не вернеш.

Пяць разоў падумаў, адзін скажы.

Ласкавае слова, як сонейка грэе.

Тады слова серабро, калі справа – золата.

Як гукаюць, так і адгукаецца.

Шчыраму сэрцу і чужая болька баліць.

Не вугламі хата слаўная, а пірагамі.

Скоры паспех людзям на смех.

З кім павядзешся, ад таго і набярэшся.

Добраму чалавечку добра і ў запечку.

З ліхім чалавекам і гадзіна векам.

Загадкі

Пра ката

□Я ўмею чыста мыццы

Не вадоў, а язычком.

Мяў! Мне часта сніцца

Сподак з цеплым малачком.

 

□Памяркуйце, дзеці, самі:

Хто ёсць дома ў вас з вусамі?

Малады яшчэ, дарэчы,

А ляжыць усе на печы?

   

□Махнаценькі, вусаценькі

   Малако п’е,

   “Мур -мур”, пяе

Пра мышку

■ Маленькі рост,

Доўгі хвост,

Шэранькая шубка,

Востранькія зубкі.

 

□Маленькія лапкі,

На лапках царапкі,

Ціхенька ступае,

Мышак пужае.

 

□Мордачка вусатая,

Шубка паласатая.

Лапкай умываецца,

А з вадой не знаецца.

 

□ Хто зяленымі вачамі

Грозна блюкае начамі,

Мае пухленькіе лапкі,

Мае кіпцікі-царапкі,

Спінку пругка выгінае,

Страх на мышках наганяе?

 

■Пад падлогай жыве,

Пагрызе ўсе крошкі,

Баіцца кошкі

 

Пра пеўня (курыцу)

■ Хвост з узорамі,

Боты са шпорамі.

“Ку-ка-рэ-ку” пяе,

Ранней за ўсіх устае.

 

■ Не яздок, а са шпорамі,

Не вартаўнік, а ўсіх будзіць.

 

■ Раздвоена бародка,

Вяльможная паходка,

Ідзе – як цар да трона,

На галаве – карона.

 

■ Ходзіць цар па градзе,

Носіць блін у барадзе.

 

■ Вартаўніком не служу,

А ўсіх рана буджу.

 

■ Што за кавалер, каторы

Мае рыцарскія шпоры,

Носіць на хвасце вяселку,

Падымае ўсіх на золку?

 

■ “Ко-ко-ко” – пяе,

Дзетак заве.

 

Пра гусю

■ Важна ход

Мае ногі, як лапаты,

На дзяцей шыпіць так строга,

Есць траву пляскатым рогам.

 

■ Цэлы дзень у вадзе купаецца,

А на бераг выходзіць сухім.

Без гадзініка жыве,

А ў пару заўжды ўстае,

Галасіста ен спявае,

Нас прачнуцца заклікае.

 

■ Хоць гадзініка не мае,

Усіх разбудзіць – справу знае.

 

■ Не кароль, а ў кароне,

Не гусар, а пры шпорах –

Гадзінніка не мае,

А час знае.

 

■ Не мэкае, не бэкае,

На плоце кукарэкае.

 

■ Усіх буджу,

Хоць без гадзінніка хаджу.

 

■ Ходзіць па двары,

На нагах кіпцюры,

Белае каменне нясе.

                    (Курыца)

 

■ Па двары ходзіць,

За сабою куранят водзіць.

 

■ Шыпіць, гагоча

Ушчыпнуць мяне хоча,

Я іду, не баюсь,

Хто гэта?...

 

■ Жоўгую шыю выгінае,

Шыпіць, гагоча, дзяцей пужае.

 

Пра індыка

■ Ходзіць па двары,                             ■ Ходзіць па двары                                

Балбоча,                                                  Надзьмуты стары,

Ніхто з ім сябраваць                            Сярдзіта балбоча,

Не хоча.                                                  Дзяўбнуць мяне хоча.

 

Пра карову

■ Мычыць: “Му-у!                               ■ Рагатая, бадатая,

Малака каму?”                                           Крычыць: “М-э-э!”

 

■ Галодная раве, сытая жуе,                ■ І свае дзіця не забыла,

Усім дзецям малакае дае.                         І чужых малаком накарміла.

 

■ Вілы вострыя на лбе,                         ■ Двума бадаецца,

Цэлы дзень траву скубе,                          Чатырма ходзіць,

Прыйдзе з пашу вечарком,                      Адным мух гоніць.

Пачастуе малачком.

Пра казу

■ З барадою, а не дзед,                            ■ Дояць, а не карова

З рагамі, а не бык,                                        Лыкі дзярэ,

Малако дае.                                                А лапці не пляце.

 

Пра каня

■ Вельмі дужы, працавіты,                       ■ Хаця я не машына,

Ен прыгожы, самавіты.                                 Ды пракачу цябе,

Возіць сена, возіць дровы,                            Як сядзеш на мяне.

Плуг цягаць штодня гатовы.

 

Пра авечак

■ Шчыплюць траўку каля рэчкі           ■ Восень ці лета, зіма ці весна

У цеплых кажухах…                                Ніколі кажух не здымае яна.

 

■ Крычыць: “Б-э-э!”                              ■ Хто ні ў жару, ні ў сцюжу

Воўну дае, траўку скубе.                          Кажух не здымае?

 

■ Ці то ў будні, ці то ў святы

                                 Носіць свій кажух багаты.

                                 А яна ж яго не шыла

                                 І за грошы не купіла.

 

Пра свінню

■ Нос пятачком, хвост кручком               ■ Хто не хворы,

Нічога не баліць, а ўсе стогне.                    А ўсе стоне?

 

■ Чок-чок, пятачок,

     Ззаду маленькі кручок,

                                         Паміж імі спінка,

                                         А на ёй шчацінка.

 

Пра сабаку

■ З чалавекам ен сябруе,                           ■ Хату вартуе,

Ноччу двор яго вяртуе,                               Жыве пад ганкам,

Служыць шчыра, небарака,                        Хвост абаранкам.

Хоць і кажуць: “Злы…”.

 

Пра крата

■ Кліч – не кліч,                                        ■ Што за горкі на градзе?

Маўчыць зацята,                                        Працаўнік заўзяты дзе?

Як пяску набраўшы ў рот:                       - Пад зямлёй жыве і ходзіць,

Многа спраў –                                            Ежу там сабе знаходзійь

Будуе хату                                                   Ен свідруе агарод,

Пад зямлёю чорны…                                  А завецца проста…

 

■ Пад зямлёй будуе дом

   І вядзе тунэлі.

   Невідушчым маўчуном

   Ен жыве век цэлы.

Пра лісу

■ У рыжай разбойніцы                         ■ Рыжая дзяўчына

Хвост, як мятла.                                     Залезла ноччу ў двор.

Ад кары ўцякае –                                       Курэй пералічыла

Сляды замятае.                                           І усіх панесла ў бор.

 

■ Што за гаспадыня                               ■ Яна ў бары

Ходзіць каля гаю,                                      Жыве ў нары,

Залатое футра                                             Яркая рыжуха,

Па зямлі цягае?                                          Здатная хітруха.

 

■ Жыве ў норах хітры песік,                ■ Рыжая з пушыстым хвастом

Поўсць рудая, чорны носік.                  Жыве ў лесе пад кустом.

Памяло цягае ўслед,

Замятаючы ім сляд.

 

Пра зайца

■ Скача ён хутка і лоўка                         ■ Даўгавухі і касы,

Па лесе, па полі, як мячык.                      Скача без аглядкі

Імчыць, уцякае ад воўка                           Ад ваўкоў і ад лісы.

Спуджаны шэранькі…                             Хто знайшоў адгадку?

 

■ Сонца летняе пячэ,                              ■ Улетку шэранькі,

Альбо дождж маросіць,                           Узімку беленькі,

Футра шэрае яшчэ                                     Доўгія вушы мае,

Ён па лесе носіць.                                      Хутка ў лес уцякае.

Ледзь прыблізіцца зіма

Футра шэрага няма.

Белае надзене.

 

Пра вавёрку

■ Яшчэ загадка:                                          ■ Я рухавы звярок,

У дрэве хатка,                                                  Заўжды весела мне.

Арэшкаў горка,                                               Мая хатка - дупло

Гаспадыня…                                                    На высокай сасне.

 

■ Шмат клопату ў жывелы гэтай:             ■ Невялічкі, рыжаваты,

З грыбоў запасы робіць летам,                     А хвост доўгі і калматы.

Арэхаў многа назбірае,                                  На дрэве жыве,

А потым у дупло схавае.                                Шышкі грызе.

 

■ Ой, як спрытна, нібы мячык,                  ■ Працаўніца шчыравала,

Скача з елак на дубы.                                 Мех арэхаў назбірала.

Сушыць ягады, грыбы.                               І грыбоў шмат насушыла,

Спелы ёй арэх трапляе –                                Спелых шышак нанасіла,

У таемны склад схавае.                                  Прыхавала ўсё ў дупло,

На зіму, каб мець запас,                                 Каб зімой

Трэба дбаць ёй у летні час.                           На стол было.

 

■ У дупле жыве                                           ■ Запасла арэхаў горку

Ды арэшкі грызе.                                             На зіму сабе…

 

Пра ваўка

■ Па палях, па лясах,                                 ■ Хто зімой, халоднай

Драпежнік блукае,                                      Блукае злы, галодны?

Здабычу шукае,

Зубамі шчоўк! Хто гэта?

 

Пра мядзведзя

 

■ Ён прысмакаў з’ў нямала,                       ■ Што за гаспадар лясны

А калі харчоў не стала,                                  Спіць пад снегам да вясны

Лапу смокчучы, заснуў,                                 Ну, а летам да калод

Ледзьве не праспаў вясну.                             Ходзіць красці чужы мед?

 

■ У лесе, пушчы не спаткаешь                 ■ Не замерзае на марозе

Яго завейнаю зімой,                                   У добра зладжанай бярлозе

Бо ён салодка спачывае                             Але прыгрэе сонца ледзь -

Пад белай коўдрай снегавой.                        І прачынаецца…

Пра пчол

■ Наведваю, дзеткі,                                   ■ Па кветках мы лятаем,

Я розныя кветкі,                                        Яе прыкмячаем.

Збіраю нектар.                                              Хто гэта -

Прыроднвй аптэкі                                        Успомніце лепей

Найлепшыя лекі –                                        За чаем

Салодкі мой дар.

 

■ Малыя малышачкі

Носяць мед на вышачкі.

 

Пра жабу

■ У зяленым кафтане                                  ■ Скача звярушка,

На зяленым дыване                                         Не рот, а лавушка.

Сядзіць, пазяхае, рот разяўляе,                    Пападуць у лавушку

Камароў глытае.                                              І камар і мушка.

 

■ Пасля дожджыку у чацвер                        ■ Крычыць “ква-ква” -

З лужы вылез страшны звер.                        Вялікая галава.

- Ква-ква-ква! – усіхх спужаў бы.

Калі б мы не зналі…

 

Пра муху

■ Цэлы дзень лятае,                                        ■ Хто над намі

Усім назаляе.                                                    Дагары нагамі?

 

■ Акрабатка над намі,                                     ■ Што за птушка хатняя

Па раўнюткай столі                                         Гэткая нахабная:

Ходзіць дагары нагамі                                    Нават не баіцца

І не зваліцца ніколі.                                         Вам на нос садзіцца?

 

Пра камара

■ Доўгі насок,                                                  ■ Ля ракі жыве званар,

Тонкі галасок,                                                  Ён балотны гаспадар.

Хто яго заб’е,                                                   Даўганосы, даўганогі,

Той сваю кровь пралье.                                  Голас тонкі, а сам строгі.

 

Пра вераб’я

■ Шэранькая птушка                                      ■ Чык-чырык!

Па двары шнырае,                                           Да зярнятак прыг!

Крошкі збірае,                                                  Дзяўбі хутчэй,

“Чык-чырык”, спявае.                                     Шэры…

свернуть

відэоказкі

Пачынаем размаўляць па-беларуску

 

Ветлівасць

Ветлівымі словамі дарослыя і дзеці карыстаюцца амаль штодня. Давайце праверым свае веды і пакажам прыклад ветлівых паводзін дзецям:

Дзякуем

Сардэчна дзякую! Я ўдзячны (удзячна) Вам! Дзякуй за дапамогу! Дзякуй за ўсё!

Просім прабачэння

Прабачце, калі ласка! Я прашу прабачэння! Вельмі шкадую, што нарабіў Вам клопату. Не сярдуйце, так атрымалася. Даруйце, мне вельмі непрыемна.

Радуемся

Вельмі добра! Цудоўна! Выдатна! Вось здорава! Якое шчасце! Вось гэта навіна! Мне вельмі прыемна! Я задаволены (задаволена)! Вы мяне ўзрадавалі! Мне гэта даспадобы! Гэта самая шчаслівая хвіліна ў маім жыцці! Я вельмі рады (рада)!

Жадаем

Жадаю шчасця! Каб Вы здаровы былі і радаваліся! Хай Вас Бог беражэ! Хай Вам шчасціць! Хай будуць здаровы Вашы родныя! Расці дужы (дужая) ды вялікі (вялікая)! Хай здзейсняцца ўсе спадзяванні! Бывайце здаровы, жывіце багата! Добрай дарогі! Хай усё будзе добра! Хай Вам лёс не здрадзіць!

Імёны

Для бацькоў імя сына ці дачкі — самае пяшчотнае і мілагучнае. Кожнае дзіця любіць, каб да яго звярталіся неяк асабліва. Камусьці падабаюцца памяншальныя ласкавыя формы імя, камусьці — толькі поўныя. Дзецям будзе цікава на некалькі хвілін акунуцца ў мінулае нашай краіны.

свернуть

Беларускамоўны дзень

Паважаныя бацькі!

У нашым дзіцячым садку кожны чацвер мы размаўляем на беларускай мове. Размаўляйце, калі ласка, і вы з намі па - беларуску.

Рэкамендацыі для бацькоў.

Калі ў дзяцінстве дзіця адчуваў пачуццё жалю да іншага чалавека, радасць ад добрага ўчынку, гонар за сваіх бацькоў, захапленне ад судотыку з выдатным подзвігам, ён набыў эмацыйны вопыт. Тым самым будуць пабудаваны шляху для асацыяцый эмацыйнага характару, а гэта з'яўляецца асновай, падмуркам больш глыбокіх пачуццяў, умовай паўнавартаснага развіцця чалавека.

• Выхаванне маленькага патрыёта пачынаецца з самага блізкага для яго - роднай хаты, вуліцы, дзе ён жыве, дзіцячага саду.

• Звяртайце ўвагу дзіцяці на прыгажосць роднага горада

• У час прагулкі раскажыце, што знаходзіцца на вашай вуліцы, пагаворыце пра значэнне кожнага аб'екта.

• Дайце ўяўленне аб рабоце грамадскіх устаноў: пошты, крамы, бібліятэкі і г.д. Паназірайце за працай супрацоўнікаў гэтых устаноў, адзначце каштоўнасць іх працы.

• Разам з дзіцем прымайце ўдзел у працы па добраўпарадкаванні і азеляненні свайго двара.

• Пашырайце уласны кругагляд

• Вучыце дзіцяці правільна ацэньваць свае ўчынкі і ўчынкі іншых людзей.

• Чытайце яму кнігі пра радзіму, яе героях, пра традыцыі, культуры свайго народа

• Заахвочвайце дзіцяці за імкненне падтрымліваць парадак, прыкладныя паводзіны ў грамадскіх месцах.

свернуть

Знакомим детей с государственной символикой

Знакомство дошкольников с символикой Республики Беларусь

Государственная символика является частью истории и культуры страны. Любовь к своей Родине, понимание неповторимости и богатства культурных традиций играет огромную роль в становлении личности ребенка, к которой мы должны относиться очень бережно. Невозможно воспитать у детей чувства собственного достоинства и уверенности в себе без уважения к истории своего отечества. Маленький ребенок, дошкольник еще не разбирается в политических или социально-экономических противоречиях и спорах для него важно любить свою семью, свой родной город, дружить со сверстниками, гордиться своей Родиной, в том числе и ее государственными символами.

Ознакомление с важнейшими государственными символами традиционно входит в содержание патриотического воспитания дошкольников. Но в полной мере понять, осмыслить, запомнить некоторые исторические сведения, значение цветов и образов, их взаимное расположение и функции – дело непростое для дошкольника, поскольку образно-символическое мышление у них развито еще недостаточно, запас представлений об историческом прошлом Родины невелик, кругозор не так обширен. Подбирая методы и приемы патриотического воспитания нужно учитывать все особенности детей дошкольного возраста: эмоциональное восприятие окружающего, образность и конкретность мышления, обостренность чувств, недостаточное сформированное историческое сознание.

Решая задачи нравственно-патриотического воспитания, каждый педагог должен строить свою работу в соответствии с условиями и особенностями детей группы, учитывая следующие принципы:

  1. «позитивный центризм» (отбор знаний, наиболее актуальных для ребёнка данного возраста);
  2. непрерывность и преемственность педагогического процесса;
  3. дифференцированный подход к каждому ребёнку, максимальный учёт его психологических особенностей, возможностей и интересов;
  4. рациональное сочетание разных видов деятельности; адекватный возрасту баланс интеллектуальных, эмоциональных и двигательных нагрузок;
  5. развивающий характер обучения, основанный на детской активности.

Начиная со средней группы, детей знакомят с символами государства (гербом, флагом, гимном). Со старшей группы с символами Беларуси (сосна, зубр, аист, цветок льна, клевера, василек).

Реализовать эту задачу можно посредством проведения бесед, рассматриванием иллюстраций, игр-бесед, которые можно проводить дифференцированно в утренние и вечерние часы; дидактических игр, которые лучше проводить в индивидуальной форме; игр – путешествий, экскурсий, а также различных досуговых мероприятий и чтения художественной литературы.

Формируя представления детей о государственных символах Беларуси – флаге, гербе, гимне, надо подвести детей к пониманию того, что символы не просто обозначают, а описывают, раскрывают явления. Во всех элементах (герб, флаг, гимн) заложен глубочайший смысл: они отражают историю происхождения государства, его структуру, цели, принципы, национальные традиции, особенности хозяйства и природы.

Так, например содержание беседы о символах Беларуси может быть таким:

- У каждой страны есть свои государственные символы. Это флаг, герб, гимн. К ним надо относиться с уважением (показать иллюстрации с гербом и гимном).

- Флаг символизирует нашу Родину. Он развевается над зданием правительства, флаги вывешивают во время праздников, поднимают во время побед. На флаге Беларуси 3 цвета. Красный цвет – знак Солнца, он символизирует богатство, это знак счастливой жизни. (Или: обозначает кровь пролитую защитниками Беларуси). Зеленый цвет – цвет природы, нашей кормилицы, цвет полей и лесов. Это цвет добра, благополучия, мира. Белый цвет – это цвет свободы, чистоты, мудрости. Орнамент из ромбиков символизирует трудолюбие, мастерство белорусского народа.

Государственный флаг Республики Беларусь может использоваться во время государственныхпраздников и праздничных дней, а также при торжественных мероприятиях, проводимых в учреждении дошкольного образования для взрослых, и в другие памятные даты, в том числе и без использования древка (флагштока), при обеспечении необходимого уважения к Государственному флагу Республики Беларусь.

О гербе можно рассказать то, что они появились очень давно. Это был отличительный знак рыцарей. Служил он для того, чтобы можно было отличить друг от друга закованных в железные доспехи воинов. Такой символ появился на рыцарских щитах. Шло время, не стало рыцарей, но остались гербы. Герб является знаком отличия, эмблемой государства. Его изображение помещается на печатях, на паспорте гражданина Беларуси, на пограничных столбах, на зданиях, где работает правительство. Посмотрите на герб нашего государства.

Что на нём изображено?

-Контур Беларуси – зеленый– в лучах восходящего солнца – это наша земля.

-Пучки колосьев– это трудолюбивый народ, который выращивает хлеб.

-Красные цветки клевера– это связь с животным миром. Это корм для лошадей и коров

-Голубые цветки льна– это материал для одежды, символ труда, добра и достатка. Земной шар с восходящим солнцем – мы белорусы дружим со всеми народами, торгуем, обмениваемся изделиями и знаниями

-Красная звезда– символ человечности, знак мужества.

Знакомя детей с гимном Беларуси в начале занятия лучше провести беседу о том, что гимн это самая торжественная песня страны. Гимны появились намного раньше, чем гербы и флаги. Гимн исполняется в особо важных случаях, например, тогда, когда героям вручают награды, когда спортсмены получают золотые медали на соревнованиях. Государственный гимн Республики Беларусь исполняется во время официальной церемонии поднятия Государственного флага Республики Беларусь и иных официальных государственных церемоний.

Государственный гимн Республики Беларусь может исполняться:

- при открытии и закрытии торжественных собраний, посвященных государственным праздникам Республики Беларусь;

- во время торжественных собраний, проводимых государственными органами и иными организациями;

- гражданами во время народных, трудовых, семейных праздников и других торжественных мероприятий при обеспечении необходимого уважения к Государственному гимну Республики Беларусь.

При официальном исполнении Государственного гимна Республики Беларусь присутствующие слушают его стоя (мужчины – без головных уборов, военнослужащие, иные лица, для которых предусмотрено ношение форменной одежды, – в соответствии с законодательством Республики Беларусь).

После беседы следует включить гимн для прослушивания. Слова гимна заучить наизусть можно в нерегламентированной деятельности.

В конце занятия по знакомству детей с символикой Беларуси или в нерегламентированной деятельности можно провести с детьми: аппликацию, лепку, рисование или раскрашивание, флагов, гербов. Также можно провести в индивидуальной формедидактические игрытакие как:

  1. «Чего не стало?»
  2. «Третий лишний»
  3. «Карта Беларуси»
  4. «Мое имя»
  5. «Узнай по описанию» и другие.

В нерегламентированной деятельности можно организовать сюжетно-ролевые игры “Мы по улице идем”, “Принимаем гостей”, “Магазин сувениров”, др.

Следует прочитать детям  художественные произведения:

В средней группе: С.Сокалаў-Воюш. “Блакіт нябёс”; Э.Агняцвет“Зямля з блакітнымі вачамі”; А.Байдак. “Беларусачка”; Д.Бічэль-Загнетава. “Радзіма”; А.Русак “Мой край”; і інш.

В старшей группе: Д.Бічэль-Загнетава. “Белая Русь”, Радзіма”, “Наша Радзіма”; А.Вольскі. “Радзіма”, “Беларусь – мая Радзіма”; В.Вітка “Бусел”; Н.Гілевіч “Я – беларус” і інш.

В старшей группе необходимо организовать проведение занятий по теме «Наш флаг. Наш герб. Наш гимн» и праздников в канун Дня Государственного герба Республики Беларусь и Государственного флага Республики Беларусь.

свернуть

Цікава ведаць

Кансультацыя для выхавальнікаў

Кансультацыя для выхавальнікаў

"Эфектыўныя напрамкі вывучэння і ўкаранення

беларускай мовы ў адукацыйным працэсе дашкольнай установы "

 

 Каб родная мова не была экзотыкай для дзяцей і заняла пачэснае месца ў адукацыйным працэсе, патрэбна наладзіць сістэму дзейнасці па ўжыванні, укараненню і распаўсюджанні яе ва ўстановах адукацыі.      Прапануем эфектыўныя напрамкі вывучэння і ўкаранення беларускай мовы ў адукацыйны працэс дашкольнай установы:

  • арганізацыя тлумачэння заканадаўства аб магчымасці выбару мовы навучання на бацькоўскіх схода;
  •  правядзенне ў дашкольных установах дзѐн беларускай мовы, заняткаў па развіцці беларускамоўных узаемаадносін ("Нацыянальнае адзенне", "Вышыўка і карункі", "Лялькі з саломы і лѐну", "Вырабы з лазы (саломкі, дрэва, гліны)", "Беларускі раслінны роспіс", "Беларуская народная цацка", "Знаѐмства з прадметамі сялянскага побыту");
  •  арганізацыя рэгулярных сустрэч з беларускімі пісьменнікамі па правядзенні асветніцкай работы ў дашкольных установах;
  • арганізацыя выдання газет, часопісаў, прысвечаных жыццю і творчасці беларускіх пісьменнікаў, пытанням развіцця беларускай мовы і літаратуры;
  •  правядзенне ранішнікаў, свят, тэматычных вечарын, прысвечаных творчасці беларускіх пісьменнікаў, беларускаму народнаму фальклору;
  •  правядзенне кніжных выстаў, дзѐн беларускага пісьменства з мэтай прапаганды беларускай мовы і лепшых твораў айчыннай літаратуры;
  • арганізацыя наведвання бібліятэк, музеяў, цэнтраў рамѐстваў, падарожжаў па гістарычных мясцінах беларусаў, дзе можна пазнаѐміцца з асноўнымі гістарычнымі падзеямі, славутымі беларусамі – іх месцам і значэннем у гістарычным развіцці краіны (Еўфрасінні Полацкай, Францыска Скарыны, Міхала Агінскага і інш.); мастацтвам Беларусі; народнымі святамі, традыцыямі, звычаямі, народнымі промысламі і рамѐствамі; дасягненнямі беларускага народу.       Будзе цікавым і карысным для дзяцей дашкольнага ўзросту пазнавальны матэрыял для гульневай дзейнасці:

Рухомыя гульні "Садзі лянок", "Гарлачык", "Чарадзей", "Гарады", "А мы проса сеялі", "Грушка", "Пасадка бульбы", "Змейка", "Заінька ў садочку", "Шышкі, жалуды, арэхі", "Паляўнічыя і качкі".

Дыдактычныя гульні

Малодшы ўзрост: "Знайдзі прадмет па слове",  "Што ў мяшэчку", "Ветлівыя словы".

Сярэдні ўзрост:  "Магазін", "Разбяры посуд", "Адгадай, што ў мяшэчку?", "Агароднік", "Што нам прывезлі калгаснікі?", "Хто што робіць у весцы".

Старэйшы ўзрост: "Што з чаго і як зроблена?", "Каму што трэба", "Хто знойдзе, няхай возьме", "Што я бачыў", "Што схавана пад сурвэткай?", "Паглядзі, спазнай і назаві", "У садзе, полі, агародзе", "Гардэроб лялькі".

     Нельга вывучыць родную мову пад прымусам, яна павінна ўвайсці ў сэрца і думкі дзяцей непрыкметна, лѐгка. А для гэтага неабходна спалучаць разнастайныя формы работы, якія б не прымушалі дзіця «завучваць», а падштурхоўвалі да свядомага жадання запомніць новае слова, яскравы паэтычны радок, падзяліцца радасцю свайго адкрыцця з сябрамі, бацькамі.

     Формы работы педагогаў дашкольнай установы з бацькамі.

Індывідуальныя формы:

- стварэнне герба сям’і, радаводу;

- распрацоўка і падрыхтоўка касцюмаў да народных святаў;

- прыгатаванне страў беларускай кухні;

- мэтавыя прагулкі па горадзе;

- наведванне музеяў, выстаў;

- складанне апавяданняў на розныя тэмы;

- збіранне ілюстрацый, выразак з часопісаў;

- анкетаванне бацькоў.

Калектыўныя формы:

- кансультацыя "Мая Радзіма-Беларусь";

- семінар-практыкум "Традыцыі беларусаў і іх асноўныя запаветы";

- лекторый "Роля бацькоў, бабуляў і дзядуляў у выхаванні сваіх нашчадкаў";

- сямейны клуб "Талака";

- гутаркі, успаміны дзядоў і бабуль пра сваѐ мінулае;

- круглы стол "Мудраслоўе на кожны дзень", "Як выхаваць беларуса"; - лекцыя-дыялог "За талакою ўсѐй сям’ѐю" (аб працоўным выхаванні ў сучаснай сям’і);

- забава "За здаровы лад жыцця";

- сустрэчы са знакамітымі жанчынамі Беларусі, шматдзетнымі маці, жанчынамі года;

- вечарына "Не пусцім наш род на звод";

- конкурс "Дружна стане ў карагод наш славуты радавод";

- сумесныя народныя святы і абрады;

- гасцѐўня "Любімая песня (верш, прыказка) нашай сям’і";

- вечар-партрэт "Куфэрачак сямейнага шчасця";

- вячоркі "Сення ў нашай хаце свята";

- шоў-конкурс "Вось такія пірагі!";

- стварэнне і работа міні-музеяў у групе (беларускае нацыянальнае адзенне, жывельны і раслінны свет, гістарычныя помнікі, дэкаратыўна- прыкладное мастацтва і інш.) ;

 - інсцэнізацыя казак і паданняў;

- школа маладых бацькоў  ( "Якая матка, такое і дзіцятка " – цыкл сустрэч з маладымі сем’ямі).

- сямейны педсавет  "Вопыт выхавання дзяцей".

     Каб вызначыць адметнасць педагагічнага вопыту сям’і, бацькам прапануецца анкета з пытаннямі і заданнямі:

- Ці ведае Ваша дзіця геаграфічныя назвы мясцовасці, дзе пражывае?

-Зможа сын (дачка) назваць Ваша поўнае імя і імя па бацьку?

-Як часта ўнук (чка) бачыцца з бабуляй і дзядулем?

-Як Вы рыхтуецеся да нацыянальных святаў, якія з іх адзначае Ваша сям’я?

-Якія рэцэпты (назвы) беларускіх страў перададзены Вам ад старэйшага пакалення?

-Ці гулялі б Вы з дзецьмі ў народныя гульні, каб ведалі іх змест і прыналежнасць святу (напрыклад, біткі ў Вялікдзень; гойданне на арэлях на Саракі, Гуканне вясны і інш.)?

        Спадзяёмся, што прапанаваныя сродкі і формы дапамогуць Вам арганізаваць цікавую і змястоўную дзейнасць у дадзеным накірунку.  Толькі агульнымі намаганнямі можна дабіцца станоўчага выніку ў далучэнні дзяцей да роднай спадчыны.

свернуть

Вядомыя гістарычныя асобы Беларусі

Вядомыя гістарычныя асобы Беларусі

Барбара Радзівіл

Вялікая княгіня, каралева Польшчы.

Леў Сапега

Дзяржаўны і ваенны дзеяч, гетман Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, дыпламат, мысліцель. Адзін з галоўных стваральнікаў Статута ВКЛ (1588 г.) – выдатнага помніка прававой і палітычнай думкі, па сутнасці першай канстытуцыі ў Еўропе.

 Тадэвуш Касцюшка

Тадэвуш Касцюшка, які нарадзіўся ў Беларусі ў 1746 годзе, з’яўляецца нацыянальным героем Беларусі, Амерыкі і Польшчы. Быў кіраўніком нацыянальна-вызваленчага паўстання 1794 года ў Рэчы Паспалітай, прымаў удзел у вайне за незалежнасць ЗША.

Вядомыя вучоныя з Беларусі

Ігнат Дамейка

Нарадзіўся ў Беларусі ў 1802 годзе. Быў знакамітым геолагам, большую частку жыцця правёў у Чылі, дзе стаў нацыянальным героем. За свае дасягненні афіцыйна прызнаны ЮНЕСКА.

Іван (Ян) Чэрскі

Знакаміты вучоны-географ, геолаг, даследчык Сібіры, імем якога названы шэраг геаграфічных аб'ектаў. Нарадзіўся ў маёнтку Свольна Віцебскай губерні ў 1845 годзе.

Мікалай Судзілоўскі (псеўданім Нікалас Русель)

Этнограф, географ, хімік, біёлаг, урач-генетык, рэвалюцыянер-народнік, першы прэзідэнт сената Гавайскіх астравоў. Нарадзіўся ў 1850 г. у Магілёве ў збяднелай дваранскай сям'і. З 1892 года жыў на Гаваях, дзе адстойваў правы карэнных жыхароў.

Аляксандр Чыжэўскі

Нарадзіўся ў Гродзенскай вобласці ў 1897 годзе. Прызнаны вучоны, які вывучаў біялагічнае ўздзеянне Сонца і Сусвету, у тым ліку суадносіны сонечнай актыўнасці з перыядамі войнаў у гісторыі чалавецтва.

Соф'я Кавалеўская

Першая ў свеце жанчына-прафесар матэматыкі паходзіць са шляхецкага беларускага роду. Дзяцінства правяла ў маёнтку Палібіна Віцебскай губерні, а ў 18 гадоў заключыла фіктыўны шлюб, каб паехаць за мяжу і займацца навукай. Працы Кавалеўскай прысвечаны матэматычнаму аналізу, механіцы, астраноміі.

Павел Сухі

Авіяканструктар, вынаходнік, адзін са стваральнікаў рэактыўнай і звышгукавой авіяцыі, аўтар паўсотні арыгінальных канструкцый самалётаў, больш за трыццаць з якіх былі пабудаваны і выпрабаваны. Нарадзіўся ў 1895 г. у горадзе Глыбокае Віцебскай вобласці.

Міхаіл Высоцкі

Выдатны вучоны і канструктар, пад кіраўніцтвам якога ствараліся лепшыя аўтамабілі МАЗ, на працягу дзесяцігоддзяў генеральны канструктар па аўтамабільнай тэхніцы Беларусі. Аўтар 134 вынаходстваў і 17 патэнтаў. Герой Беларусі (2006). Нарадзіўся ў в. Семежава Мінскай вобласці (1928).

Жарэс Алфёраў

Нарадзіўся ў Віцебску ў 1930 годзе. Алфёраў удастоены Нобелеўскай прэміі па фізіцы ў 2000 годзе.

Вядомыя касманаўты з Беларусі

Пётр Клімук

Пётр Клімук, першы беларускі касманаўт, вучоны ў галіне тэхнічных навук, двойчы Герой Савецкага Саюза. Нарадзіўся ў в. Камароўка Брэсцкага р-на ў 1942 годзе. Ажыццявіў тры палёты ў складзе экіпажаў касмічных караблёў і арбітальных комплексаў, правёў у космасе 78,76 сутак.

Уладзімір Кавалёнак

Уладзімір Кавалёнак, беларускі касманаўт, вучоны ў галіне ваенных навук, двойчы Герой Савецкага Саюза. Нарадзіўся ў в. Белае Мінскай вобласці ў 1942 годзе. Ажыццявіў тры палёты ў космас у якасці камандзіра экіпажа, правёў у космасе 216,38 сутак, у тым ліку ў адкрытым космасе 2,3 гадзіны.

Алег Навіцкі

Першы беларускі касманаўт, які ўзначаліў у 2013 годзе экіпаж 34-й міжнароднай экспедыцыі на МКС. Алег Навіцкі нарадзіўся ў 1971 годзе ў г. Чэрвень Мінскай вобласці. Да паступлення ў атрад касманаўтаў служыў ваенным лётчыкам, ветэран баявых дзеянняў, узнагароджаны медалямі Міністэрства абароны РФ.

Вядомыя ў мастацтве беларусы

Марк Шагал

Нарадзіўся ў 1887 годзе ў Віцебску. Самы знакаміты ўраджэнец Беларусі, вядомы ва ўсім свеце як класік авангардызму ў выяўленчым мастацтве.

Напалеон Орда

Мастак, кампазітар, ураджэнец в. Варацэвічы Пінскага павета. Стварыў больш за тысячу эскізаў збудаванняў Беларусі, Літвы, Польшчы, Францыі, якія з'яўляюцца каштоўнай крыніцай для гісторыкаў архітэктуры і рэстаўратараў Еўропы. У 2007 годзе 200-годдзе з дня нараджэння Н. Орды было ўключана ў каляндар памятных дат ЮНЕСКА.

Іван Хруцкі

Нарадзіўся ў мястэчку Ула Лепельскага павета Віцебскай губерні. Выдатны мастак, які распрацаваў уласны тып нацюрморта ў спалучэнні з партрэтам. 200-годдзе з дня нараджэння Івана Хруцкага ў 2010 годзе было ў календары памятных дат ЮНЕСКА.

Луіс Барт Маер

Нарадзіўся ў Мінску ў 1885 годзе. Кінематаграфіст Луіс Барт Маер найбольш вядомы як адзін з заснавальнікаў галівудскай кінастудыі "Метра-Голдвін-Маер", а таксама амерыканскай Акадэміі кінематаграфічных мастацтваў і навук. Менавіта Маер прапанаваў штогод уручаць прэмію "Оскар".

Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч

Пісьменнік, заснавальнік новай беларускай літаратуры і прафесійнай драматургіі, стваральнік першага беларускага тэатральнага калектыву, акцёр. У 2008 годзе 200-годдзе з дня нараджэння В. Дуніна-Марцінкевіча было ўключана ў каляндар памятных дат ЮНЕСКА.

Міхаіл Савіцкі

Народны мастак Беларусі, аўтар амаль 200 палотнаў, стваральнік унікальнай серыі карцін "Лічбы на сэрцы", прысвечанай вязням канцлагераў. Многія работы Міхаіла Савіцкага атрымалі сусветную вядомасць. Нарадзіўся ў в. Звянячы Віцебскай вобласці (1922). Герой Беларусі (2006).

Васіль Быкаў

Быкаў Васіль Уладзіміравіч, беларускі празаік, драматург, публіцыст. Нарадзіўся ў 1924 годзе ў в. Бычкі Віцебскай вобласці. Народны пісьменнік Беларусі (1980). У 1990-1993 гг. – прэзідэнт аб’яднання беларусаў свету "Бацькаўшчына".

Гаўрыла Вашчанка

Народны мастак Беларусі, жывапісец і педагог. "Чалавек года-92" і "Чалавек ХХ стагоддзя" (1993) па прызнанні Міжнароднага біяграфічнага цэнтра Кембрыджа. "Чалавек года-94" па версіі Амерыканскага біяграфічнага інстытута. Нарадзіўся ў в. Чыкалавічы Гомельскай вобласці (1928).

Вядомыя палітыкі з Беларусі

Хаім Вейцман

Нарадзіўся ў Беларусі ў вёсцы Моталь (зараз Іванаўскі раён, Брэсцкая вобласць) у 1874 годзе. Хаім Вейцман быў выдатным хімікам, чытаў лекцыі ў Швейцарыі і Вялікабрытаніі. Як актыўны сіяніст ён быў выбраны першым прэзідэнтам Дзяржавы Ізраіль (1949) і заставаўся на гэтай пасадзе да самай смерці (1952).

Андрэй Грамыка

Дыпламат, у 1957-1985 гг. міністр замежных спраў СССР. Узначальваў савецкую дэлегацыю на канферэнцыі па стварэнню ААН, распрацоўваў Статут арганізацыі. Нарадзіўся ў 1909 г. у в. Старыя Грамыкі (Веткаўскі раён Гомельскай вобласці).

Знакамітыя асветнікі Беларусі

Францыск Скарына

Нарадзіўся ў Полацку ў 1486 годзе. Беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар. Пераклаў на беларускую мову і выдаў 23 кнігі Бібліі, першую – у 1517 годзе. Святая

Ефрасіння Полацкая князёўна.

Нарадзілася ў XII стагоддзі. Стала манашкай у 12 гадоў і правяла жыццё, дапамагаючы бедным і будуючы цэрквы і манастыры па ўсёй Беларусі. Памерла ў час паломніцтва ў Іерусалім, яе мошчы вернуты ў Беларусь у 1910 годзе. Прылічана да ліку святых, ушаноўваецца як нябесная заступніца зямлі беларускай.

Чэмпіёны з Беларусі

Аляксандр Мядзведзь

Беларускі спартсмен і трэнер (вольная барацьба). Чэмпіён Алімпійскіх гульняў (1964, 1968, 1972), свету (1962, 1963, 1966, 1967, 1969–71). Прызнаны лепшым барцом вольнага стылю ХХ стагоддзя.

Вольга Корбут

Легендарная гімнастка заваявала 4 залатыя алімпійскія медалі, тры з іх – на алімпійскіх гульнях у Мюнхене (1972). У 1972 годзе прызнана лепшай спартсменкай свету.

Віталь Шчэрба

Беларускі спартсмен (спартыўная гімнастыка). Чэмпіён XXV Алімпійскіх гульняў (1992, Іспанія). Бронзавы прызёр XXVI Алімпійскіх гульняў (1996, ЗША). 14-разовы чэмпіён свету, 10-разовы чэмпіён Еўропы. Пераможца Гульняў добрай волі (1990, ЗША). Чэмпіён Універсіяд (1993, 1995). Лепшы спартсмен свету за 10-годдзе (1991–2000).

Ігар Макараў

Макараў заваяваў залаты медаль у дзюдо на Алімпійскіх гульнях у Афінах ў 2004 годзе. Юлія Несцярэнка Несцярэнка заваявала залаты медаль у бегу на 100 метраў на Алімпійскіх гульнях у Афінах ў 2004 годзе.

Максім Мірны

Максім Мірны – самы вядомы тэнісіст Беларусі, які заваяваў серыю міжнародных узнагарод у парным разрадзе і вывеў беларускую зборную на лепшае месца за ўсю яе гісторыю на Кубку Дэвіса.

Вікторыя Азаранка

Знакамітая беларуская тэнісістка, пераможца найбуйнейшых сусветных турніраў, алімпійская чэмпіёнка. У студзені 2012 года Вікторыя Азаранка ўпершыню ў кар'еры ўзначаліла рэйтынг Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA). На Алімпіядзе-2012 у Лондане заваявала золата ў міксце (у пары з Максімам Мірным) і бронзу ў адзіночным разрадзе.

Дар'я Домрачава

Трохразовая чэмпіёнка Алімпійскіх гульняў у Сочы (2014) у гонцы праследавання, індывідуальнай гонцы на 15 км, мас-старце (12,5 км), бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў у Ванкуверы (2010) у індывідуальнай гонцы на 15 км. Па версіі прэміі Biathlon Award беларуская спартсменка названа лепшай біятланісткай 2010 года.

Аляксей Грышын

Фрыстайліст, які прынёс Беларусі першае ў гісторыі незалежнай дзяржавы золата зімовых Алімпійскіх гульняў (Ванкувер-2010), бронзавы прызёр Алімпіяды ў Солт-Лэйк-Сіці (2002).

Сяргей Мартынаў

"Кароль малакалібернай вінтоўкі", алімпійскі чэмпіён Лондана-2012, двухразовы бронзавы прызёр Алімпіяд у Сіднэі і Афінах, рэкардсмен свету: 600 ачкоў з 600 магчымых у стральбе лежачы з малакалібернай вінтоўкі.

Руслан Салей

Адзін з лепшых гульцоў у гісторыі беларускага хакея, капітан нацыянальнай зборнай. Руслан Салей першым з айчынных майстроў клюшкі дайшоў да фіналу Кубка Стэнлі.

свернуть

Дзень беларускай мовы

22 лютага    да міжнароднага дня  роднай мовы  ў нашым садку прайшоў Дзень Беларускай мовы.Яго дэвізам было - “Размаўляй са мной па- беларуску”.

   Увесь дзень у садку гучала беларуская мова. Выхаванцы кожнай узроставай групы прнялі ўдел у правядзенні святочных мерапрыемстваў.

   Малыя разам звыхавальнікамі расказзвалі беларускія казкі “Зайкава хатка” , “Церамок” з дапамогай розных тэатраў.

     Выхаванцы сярэдніх групп – чыталі вершы беларускіх паэтаў. Для некаторых з іх гэта было першае публічнае выступленне на беларускай мове.

У старэйшых групах прай шоў занятак “На кого падобна  Беларусь”

Таксама старэйшыя выхаванцы ўдзельнічалі у тэматычным свяце “Мова мая родная”. Дзяцей віталі “Янка” і “Ганна” у яркіх народных касцюмах. Дзеці чыталі беларускія вершы, спявалі песні. Гулялі ў беларускія народныя гульні “Мікіта”, “Лапці”, танчылі “Лявоніху”. Закончылася свята прыгожымі і вельмі важнымі словамі:

Не цурайціся ніколі, нідзе

Вы таго, што матуля дала!

Мову родную шануйце

І ў радасці і ў бядзе.

свернуть